Анкета неверагоднага беларуса. Маляваныч

Аднолькавыя пытанні і такія розныя адказы ад смелых, таленавітых і неверагодных людзей, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, пратэстуючы супраць рэжыму. Шчыра пра важнае і перажытае распавядае былы акцёр Нацыянальнага драмтэатра імя Горкага Аляксандр Ждановіч, вядомы нам як той самы Маляваныч, які чытае добрыя казкі дзеткам Беларусі.

Ябацькам не сорамна, а вам вельмі. За што?

Я б так не ставiў пытанне. Сумленне i пачуцце сораму — гэта рэчы, пра якiя цяжка нешта казаць у станоўчым аспекте, калi гаворка iдзе пра самога сабе…Бо тады быццам ты лiчыш сябе годным, маючым сумленне, а iншых як бы не?…Бог нам усiм суддзя. Так, я бачу шмат агiднага, страшэннага, што робiцца людзьмi «з таго боку»…гэта выклiкае ў мяне абурэнне, жудасны гнеў, але мне б не хацелася станавiцца, такiмi ж як яны.Тады я пачынаю разважаць: “там”,сярод тых, каго мы абразлiва называем «ябацькамi», не ўсе аднолькавыя, напэўна сярод iх ёсць людзi, заблытаўшыяся, абманутыя, у iх таксама ёсць сумленне i cорам. Мне ж сорамна за тое, што раблю мала для тых, хто зараз церпiць пакуты i здзекi у турмах. Сорамна перад роднымi i блiзкiмi тых, хто загiнуў ад рук рэжыма ўжо колькi гадоў таму, а я маучаў…да i цi мала за што…

Што зрабілі перш за ўсё, выйшаўшы з СІЗА?

Першымi, каго я пабачыў ля выхаду з турмы, былi родныя і сябры, я нават ня думаў, што так ўзрадуюся, пабачыўшы iх.

Самы смелы ўчынак мінулага года?

Iзноў пытанне, у якiм закладзена нейкае самалюбаванне…Я — баязлiвец, усё, што раблю, патрабуе намагання i пераадольвання. Натхняюць жа на гэта пераадольванне адважные i ахвярныя людзi, якiх пазнаў апошнiм часам.

Самы страшны кашмар-сон, прысвечаны пратэсным падзеям?

Не скажу…бо гэта нешта такое, пра што нельга расказваць…а насамрэч такiх сноў шмат! Захаваць свой псiхалагiчны стан i здароўе ў парадку ўвогуле праблема ў гэтыя часы.

Калі б вярнуліся ў мінулае і папярэдзілі сябе сёння: якая гэта была б парада?

Усё ж мяркую, Бог вядзе нас усiх не па прынцыпу «если бы ды кабы», назад нiхто не можа вярнуцца, i гэта насамрэч добра, мы ўсе рухаемся наперад, несучы свае памылкi.Той вопыт, якi мы можам назапасiць, перажыўшы гэтыя страшныя часы, можа даць нам нешта вельмi каштоўнае, магчымасць дакрануцца да нейкай глыбiнi жыцця, якую мы маглi б не спазнаць.

Расчараванне 2020 года??

У мяне iх было шмат…але самым балючым бадай паводзiны «кiраунiцтва» праваслаўнай царквы да якой я належу.

Людзі, якія натхняюць? Куміры / героі?

Для мяне было адкрыццем тое, як многа ў нас сьмелай, сумленнай моладзi, людзей сярэдняга ўзросту i сталых пенсiянераў, творчых iнтэллегентаў, урачоў, спартоўцаў…усе яны маглi б стаць тым самым сумленнем нацыi, i так балюча назiраць вымушаны «сыход» многiх з iх з краiны. Але я маю надзею, што нашыя дзецi i ўнукi даробяць гэтую справу. Iмены Рамана Бандарэнкi, Вiтальда Ашурка, Аляксандра Тарайкоўскага, заплацiўшых сваiм жыццем за гэтую справу, безумоўна застануцца ў гiсторыi Беларусi!

Што даведаліся пра сябе новага, пра што раней і не меркавалі?

Такога чаго б зусiм не чакаў ад сябе можа i не было (не мала гадоў ужо жыву на гэтым сьвеце i ўжо крыху пазнаў сябе), але нешта новае адкрыў безумоўна. Нейкiя не кепскiя якасьцi, якiя шчасна драмалi ўнутры, але дзякуючы Богу ды прыкладу прыгожых людзей навокал, нарэшце прачнулiся.

Прыдумайце новую крычалку, якой яшчэ не было.

Не крычалка, проста «гаварылка»:

ЖЫЦЦЕ ЦУДОЎНАЕ, НЯ ГЛЕДЗЯЧЫ НI НА ШТО, I ДЗЯКУЙ БОГУ ЗА ЎСЕ !!!

Начните печатать и нажмите Enter для поиска