ДЭСАВЕТЫЗАЦЫЯ

«…Калі (https://i.imgur.com/iTt4Rrm.jpg)вы хочаце пабудаваць тую краіну, куды будуць вяртацца яе сыны і дочкі, адкуль з’язджаць будуць толькі ў сезон адпачынкаў, у якой не будзе пачуцця страху за будучыню, то зрабіце усяго толькі два крокі: 1) Прыраўнуйце карупцыю да здрады радзіме, а карупцыянераў — да здраднікаў аж да сёмага калена… 2) Зрабіце тры прафесіі самымі высокааплатнымі і паважанымі. Гэта — вайскоўцы, настаўнікі і лекары… І самае галоўнае працуйце, працуйце, і працуйце, таму што ніхто акрамя вас не абароніць вас, ніхто не накорміць вас, акрамя вас саміх, і ваша краіна патрэбная толькі вам і больш нікому. Калі гэта зробіцца не проста словамі і простым лозунгам, а ладам вашага жыцця, значыць, вы дабіліся свайго…»
Голда Мэір, 5-ы прэм’ер міністр Ізраіля

Азначаныя прынцыпы пафасна дэкларуюцца ў лукашэнкаўскай Беларусі. Аднак рэалізацыя іх адбываецца нібы ў крывым люстры дагары нагамі. Калі казаць пра заробкі, то так, сілавікам ды вайскоўцам выдзеленыя больш буйныя кавалкі за тыя, што ўлада кідае простым беларусам. Аднак гэта такія косткі для старажавых псоў рэжыму.

А “павага” да настаўнікаў ды лекараў на сёння засталася хіба што ў ідэялагічных дырэктывах і папулісцкіх выступленнях самі ведаеце каго. Дваццаты год добра даў адчуць лекарам падчас каронавірусу, а настаўнікам падчас выбараў, што іх трымаюць за маўклівых рабоў, якіх дастаткова проста карміць ідэялагічнымі забабонамі і трымаць у разнарадках.

І вядома, яны мусяць працаваць, працаваць, працаваць, аднак не сябе і на сваю краіну, а на злачынную сістэму, пабудаваную арганізаванай групіроўкай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі па самым галоўным разбуральным прынцыпе з савецкіх часоў – чалавек для дзяржавы, а не дзяржава для чалавека.

Яшчэ ў 2012 годзе Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі правёў даследванне, прысвечанае стану працэсаў дэсаветызацыі ў Беларусі ў розных галінах. Яго вынікі сведчылі, што савецкае мінулае ў самых розных формах і праявах мела заўважны ўплыў на самыя розныя сферы жыцця і дзейнасці беларусаў: працы і занятасці, навукі, прадпрымальніцтва, святочнай культуры і інш. Наступствы “марынавання” беларусаў у савецкім росчыне сёння відавочныя па маскі-шоу, якое адбываецца ў краіне і якое магло б падавацца проста недарэчным, калі б не было настолькі трагічным.

Таму поруч з беларусізацыяй (https://telegra.ph/BELARUS%D0%86ZACYYA-08-17) будаваць сваю новую дзяржаву для чалавека нам давядзецца і праз мэтанакіраваную дэсаветызацыю дзяржавы і мыслення яе грамадзян. Пра яе істотнасць і асаблівасці пагутарым у артыкуле (https://telegra.ph/DEHSAVETYZACYYA-11-11).

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

Начните печатать и нажмите Enter для поиска