ЕЎРАПЕІЗАЦЫЯ

Па праграме Культурнай палітыкі (http://eurobelarus.info/culturalpolicy), на якую спасылаўся Уладзімір Мацкевіч цягам 2010-х гадоў, “дэсаветызацыя — беларусізацыя — еўрапеізацыя з’яўляюцца, з аднаго боку, этапамі агульнага працэсу, з другога боку — самастойнымі ўстаноўкамі або стаўленнем да культурнай, сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай рэальнасці, да гістарычных падзей, праектаў і праграм.

Дэсаветызацыя (https://telegra.ph/DEHSAVETYZACYYA-11-11) з’яўляецца неабходным падрыхтоўчым этапам беларусізацыі (https://telegra.ph/BELARUS%D0%86ZACYYA-08-17). У дэсаветызацыі задзейнічаны той жа самы комплекс шматстайных працэсаў, што і ў беларусізацыі. […]

Гэтак жа і з еўрапеізацыяй. Еўрапеізацыя не можа разглядацца ізалявана ад беларусізацыі, яна з’яўляецца яе лагічным завяршэннем.

Беларусы стаяць перад выбарам: альбо растварыцца сярод еўрапейскіх народаў, альбо заняць сваё ўласнае месца сярод еўрапейскіх народаў.

Гэта значыць, што або Беларусь робіцца проста тэрыторыяй, на якой пражываюць еўрапейскія народы: палякі, украінцы, рускія, літоўцы і беларусы сярод іх; або беларусы далучаюцца да Еўропы як грамадзянская нацыя, якая адрозніваецца ад іншых нацый: палякаў, літоўцаў, украінцаў.

Зразумела, што мы абіраем другі варыянт: грамадзянская нацыя, роўная сярод іншых роўных еўрапейскіх нацый.

Зразумела таксама, што адной дэкларацыі аб намерах недастаткова, таму што памылкі, недаробкі, незавершанасць асобных складнікаў беларусізацыі згорнуць нас на першы варыянт гістарычнага шляху. І мы перастанем існаваць і як нацыя, і як дзяржаўнае ўтварэнне».

На якім этапе еўрапеізацыі сёння знаходзяцца беларусы і што кожнаму з нас рабіць з «памылкамі і недаробкамі», разважаем у артыкуле (https://telegra.ph/E%D0%8ERAPE%D0%86ZACYYA-12-30).

Начните печатать и нажмите Enter для поиска